Артыкулы: Абрамовіч (Abramowicz, Abramavičius) Уладзіслаў
Абрамовіч (Abramowicz, Abramavičius) Уладзіслаў [9.5.1909, в. Новы Двор (Наўядварыс), Троцкі р-н, Літва—16.11.1965], гісторык культуры, бібліёграф. Скончыў Вышэйшую журналісцкую школу ў Варшаве (1934), Вільнюскі ун-т (1951), дзе пазней выкладаў. У 1933—39 працаваў у віленскай друкарні «Зніч» і газеце «Kurier Wileński» («Віленскі кур’ер»), з перапынкам у 1936—37, калі жыў у Лідзе і рэдагаваў часопіс «Ziemia Lidzka» («Лідская зямля»), у 1939—40 рэдактар віленскай газеты «Gazeta Codzienna» («Штодзённая газета»), у 1940—41 рэдактар-перакладчык у вільнюскім аддзяленні агенцтва «Элтас», у 1941—45 бібліятэкар у Ін-це гісторыі АН Літвы, у 1945—65 загадчык аддзела рукапісаў Цэнтр. б-кі АН ЛітССР. Аўтар краязнаўчага нарыса Навагрудчыны (1938), біяграфій Т. і В. Урублеўскіх. Склаў «Апісанне інвентароў феадальных уладанняў у Літве» («Описание инвентарей феодальных владений в Литве» (Вільнюс, 1963), апісанне збору рукапісаў Цэнтральнай бібліятэка АН Літвы (1963).
Творы:
Strony nowogródzkie: szkice krajoznawcze. Lida, 1938;
Valerijonas Vrublevskis. Vilnius, 1958;
Piśmiennictwo i książka na Litwie. Wilnius, 1957;
Tadas Vrublevskis. Vilnius, 1960;
Rankrašciu rinkiniai: Lietuvos TSR Mokslu Akademijos Centrines bibliotekos 11—20 amžiu rankraščiu fondu trumpa apžualga / Sudarė V.Abramavičius. Vilnius, 1963;
Tarasas Ševčenka ir Vilnius. Vilnius, 1964;
Валерий Врублевский. М., 1968 (з У.А.Дзякавым).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне