Артыкулы: Абрынскі Крыштоф Антоній
АбрынскіКрыштоф Антоній (?—да 13.2.1665), дяржаўны дзеяч ВКЛ. З шляхецкага роду герба «Харытон», сын Андрэя, новагародскага земскага суддзі. Каралеўскі сакратар, пісар дэкрэтавы ВКЛ у 1650—60, падстолі ваўкавыскі ў 1653, ротмістр казацкай харугвы ў войску ВКЛ у 1653—54, падкаморы новагародскі прыкладна з 1655; пасол на соймы 1648, 1652, 1655, 1659, 1661, 1662. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (каля 1637), разам з Ж.К.Радзівілам выехаў у Італію, дзе запісаўся на юрыд. ф-т Падуанскага ун-та (1641). Вярнуўся, відаць, у 1642. У 1651 сакратар пасольства П.К.Абуховіча ў Маскву. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Аліўскага міру 1660 са Швецыяй. Валодаў маёнткамі Бярдова (Бярдоўка) і Ятра ў Новагародскім пав.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне