Артыкулы: Галіцкая рымска-каталіцкая мітраполія

Галіцкая рымска-каталіцкая мітраполія, адм.-тэр. адзінка рымска-каталіцкай царквы. Існавала ў Польскім каралеўстве і ВКЛ у 1367—1412. Створана рымскім папам Урбанам V па просьбе польскага караля Казіміра ІІІ. Акрамя Галіча ахоплівала Перамышльскую, Уладзімірскую, Холмскую (усе з 1375), Камянецкую (з 1379—84), Львоўскую (з 1390) і Кіеўскую (прыкладна з 1405) епархіі. Кафедра знаходзілася ў Галічы ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі (раней правасл. царква Панцеляймона), у 1412 перанесена ў Львоў (гл. Львоўская рымска-каталіцкая мітраполія).

Мітрапаліты галіцкія: Крысціян (1367—72), Мацей (1375—80), Бярнард (1385—90), Якуб Стрэмя (1391—1409), Мікалай Труба (1410—12), Ян Жэшаўскі (1412—14).

Літаратура:

Trajdos T.M. Kościoł katolicki na ziemiach ruskich Korony i Litwy za panowania Władysława II Jagiełły (1386—1434). T. 1. Wrocław, 1983.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.