Артыкулы: Ганна (Данута; каля 1360—25.5.1448), княгіня мазавецкая

Ганна (Данута; каля 1360—25.5.1448), княгіня мазавецкая, жонка мазавецкага князя Януша І. Дачка вял. князя літоўскага Кейстута, сястра Вітаўта. Мела язычніцкае імя Данута, якое было заменена пры каталіцкім хрышчэнні на Г. Шлюб адбыўся незадоўга да 27.9.1376. У Г. у Мазовіі хаваўся Вітаўт пасля смерці бацькі (1382). Перажыла мужа, які памер у 1429. Пасля смерці вял. князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча і абрання на трон ВКЛ Казіміра Ягелончыка (1440) у Мазовію да Г. выехаў за падтрымкай іншы прэтэндэнт на трон — вял. кн. Міхаіл Жыгімотавіч, пляменнік Г. Пахавана ў Варце ў касцёле дамініканцаў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.