Артыкулы: Ганна (каля 1365—паміж 1404 і 1407), княгіня опаўская
Ганна (каля 1365—паміж 1404 і 1407), княгіня опаўская, жонка опаўскага князя Пшэмка. Мяркуецца (Я.Тэнгоўскі), што была дачкой валынскага кн. Любарта, на што ўказвае яе прыіменны прыдатак «з Луцка» («deLuczka»). Пшэмка з дынастыі сілезскіх Пшэмысловічаў нарадзіўся каля 1365, шлюб з Г. заключыў не раней за 1386 (відаць, каля 1390), стаў княжыць у Опаве ў 1394. Меў ад Г. сыноў Вацлава і Мікалая, дачку Агнешку, пасля смерці Г. яшчэ 2 разы заключаў шлюбы, памёр у 1433.
Літаратура:
Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Wrocław, 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


