Артыкулы: Ганна (12.3.1476, г. Няшава, Польшча—12.8.1503), княгіня паморская

Ганна (12.3.1476, г. Няшава, Польшча—12.8.1503), княгіня паморская, жонка паморскага князя Багуслава Х. Дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра IV і Эльжбеты Габсбург. У 1486 бацька планаваў выдаць Г. замуж за рымскага караля Максіміляна Габсбурга, аднак гэтая планы не сустрэлі падтрымкі ў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Шлюбныя ўмовы з Багуславам Х падпісаны 7.3.1490 у Гародні, там жа адбыўся папярэдні шлюб у адсутнасці жаніха. Канчатковы шлюб заключаны 2.2.1491 у г. Шчэцін. Гэта ўмацавала саюзныя адносіны манархіі Ягелонаў з Памор’ем, заснаваныя на дагаворы 1466. Ягелоны імкнуліся выкарыстаць Памор’е ў барацьбе супраць крыжакоў, а паморскія князі з дапамогай Польшчы імкнуліся пазбавіцца вярхоўнай улады над сабой Гогенцолернаў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.