Артыкулы: Ганна Фёдараўна (?—пасля 3.5.1458), княгіня мазавецкая
Ганна Фёдараўна (?—пасля 3.5.1458), княгіня мазавецкая, жонка мазавецкага князя Баляслава ІІІ. На думку О.Бальцэра, была дачкой літоўскага кн. Івана Альгімонтавіча Гальшанскага (гл. ў арт. Гальшанскія), Я.Тэнгоўскі мяркуе, што была дачкой кн. Фёдара Альгердавіча. Шлюб, заключаны каля 1412, арганізаваў бацька Баляслава, мазавецкі кн. Януш І. Баляслаў не меў уласнага ўдзела, памёр заўчасна (не пазней 1425), раней за бацьку. Г. мела з Баляславам ІІІ сына Баляслаў IV, князя мазавецкага. Ён на выпадак сваёй смерці перадаў Г. ў пажыццёвае валоданне Варшаўскую зямлю. Пасля смерці Баляслава IV (1454) была апякуншай унукаў — Конрада ІІІ, Казіміра ІІІ, Баляслава V, Януша ІІ. Шмат фундавала, заснавала шпіталь Св. Духа пры касцёле св. Марціна, кляштар бернардзінцаў у Варшаве. У 1434 планіраўся яе шлюб з вял. князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам, на што даў дазвол рымскі папа Яўген ІV, што, аднак, не было рэалізавана.
Літаратура:
Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Wrocław, 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


