Артыкулы: Гапановіч (Апановіч) Тамаш
Гапановіч (Апановіч) Тамаш (?—да 1758), віленскі людвісар. У 1742 адліў 2 званы для езуіцкага Віленскага касцёла св. Рафала (адзін з выявамі св. Францішка Ксаверыя і арханёла Рафала) і для касцёла ў Шашолах у Віленскім пав., у 1743 — для Дукштаў і Крэва, у 1744 — для невядомага касцёла. Людвісарскай справай займаўся старэйшы сын Г. — Антоній Гапановіч.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 82—83.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


