Артыкулы: Гарадзенскі палац Радзівілаў у Занёманні

Гарадзенскі палац Радзівілаў у Занёманні. Пабудаваны ў Гародні да 1752 па загаду Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Называўся Казіміраўскім. Быў вялікім 2-павярховым выцянуты ўздоўж будынка з абшырнымі вестыбюлямі і заламі, шматлікімі пакоямі, злучанымі ў 3- і 4-комнатныя апартаменты, па 4 на кожным паверху. Найбольш прасторнымі былі абедзенная зала, т.зв. публічныя пакоі і вял. зала з 6 вокнамі, што выходзілі на Нёман. Некаторыя пакоі былі ўпрыгожаны роспісамі. Фасады ад дзядзінца і Нёмана ўпрыгожаны выявамі гербаў Радзівілаў і Вішнявецкіх, ваеннага рыштунку. Верагодны аўтар размалёвак інтэр’ераў і экстэр’ераў — Антоніё Франчэска Мелана. Тарцавыя фасады палаца былі ўвенчаны невял. вежамі. Дах мансардавы, з акруглымі вокнамі, накрыты дахоўкай. Пры палацы стаялі 2 афіцыны, былі разбіты ніжні і верхні сады. Палац разгромлены рас. войскамі ў канцы 18 ст.

Літаратура:

Kowalczyk J. Pałace i dwory późnobarokowe w mieście sejmowym Grodnie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000;

Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня. Гародня; Wrocław, 2008. С. 210—211.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.