Артыкулы: Гараін Аляксандр Мікалай
Гараін Аляксандр Мікалай (30.3.1651, Лыскава—7.12.1735), дзеяч каталіцкай царквы. З 1678 святар. Займаў пасады кусташа і афіцыяла віленскага, пробашча геранёнскага, у 1704—11 біскуп-суфраган віленскі (тытулярны біскуп тыберыядскі), у 1711—16 біскуп смаленскі, з 1716 біскуп жамойцкі. Прыклаў шмат намаганняў для ўладкавання дыяцэзіі. Пасля смерці караля польскага і вял. князя літоўскага Аўгуста ІІ (1733) не здолеў наладзіць нармальныя стасункі з камандзірамі рас. войск у Жамойці і выехаў у Прусію, а дыяцэзіяй кіраваў праз свайго пляменніка А.К.Гараіна. Памёр у Шылгалу ў Прусіі, пахаваны ў Ворнях. Аўтар твора «Кніга св. Юзафа пра розныя брацтвы» («Кsięga św. Józefa o wszelakich bractwach», Вільня, 1734).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


