Артыкулы: Гартман фон Гальдрунген (Hartmann von Haldrungen)

Гартман фон Гальдрунген (Hartmann von Haldrungen; каля 1200—19.8.1282), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1273—82. Паходзіў з цюрынгскага рыцарскага роду, уладальнікаў маёнтка Гальдрунген. Пасля смерці бацькі стаў нашчадкам усіх яго ўладанняў, у 1234 уступіў у Тэўтонскі ордэн (як і яго малодшы брат Герман). У 1238 стаў комтурам Саксоніі. Мяркуецца, што належаў да атачэння вял. магстра Конрада з Цюрынгіі. Удзельнічаў у перагаворах пра далучэнне ордэна мечаносцаў да Тэўтонскага ордэна, пра што пакінуў рэляцыю. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці ордэна, атрымаў пасады вял. комтура і намесніка вял. магістра Ана фон Зангерсхаўзена, пасля смерці якога быў выбраны вял. магістрам. Праводзіў актыўную палітыку ў Палесціне і Прыбалтыцы. У Памор’і ордэн атрымаў ад мясц. князёў Белагард і Гнеў, у Прусіі было канчаткова падаўлена вял. паўстанне прусаў і насаджалася нямецкая каланізацыя, пачалося наступленне на надруваў і скальваў, якія былі захоплены ў 1274—77, потым — на Судаву (заваявана ў 1283). Бежанцаў-прусаў вял. князь літоўскі Трайдзень пасяліў у Гародне і Слоніме. Мяркуецца, што скальвы пасяліліся ў Жамойці, надровы — ва ўсх. Літве. У 1274 крыжакі пабудавалі замак Дзюнабург на Зах. Дзвіне. Трайдзень расцаніў гэта як акт агрэсіі супраць Літвы і пачаў яго аблогу, якая, аднак, скончылася беспаспяхова. У 1277 літоўска-яцвяжскае войска разбурыла крыжацкі горад Кульм, у 1279 крыжакі дайшлі да літоўскага г. Кернаў, але пацярпелі паражэнне ў Ашэрадэнскай бітве 1279. У 1281 літ. войска разрабавала прускую зямлю Самбію.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.