Артыкулы: гаспадар
гаспадар — тытул манарха ВКЛ у 15—16 ст., раўназначны тытулу вялікі князь. Узнік у першай палове 14 ст. у Галіцка-Валынскім княстве, з канца 14 ст. ужываўся каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам ІІ (Ягайлам), які тытулаваўся каралём і Г. літоўскім, бо тытул вялікага князя літоўскага быў непажаданым з-за палітычных меркаванняў (было абвешчана пра ўключэнне ВКЛ у склад Польскага каралеўства) («Мы Владиславъ, съ Божей милости король польский, литовскій, рускій и иных многихъ земль господарь»). Тытул Г. разам з тытулам вялікага князя канчаткова зацвердзіўся ў ВКЛ пры Вітаўце (1392—1430). Тытул Г. быў запазычаны ў Масковію, дзе вядомы з 1430-х г., і ў Малдоўскае княства (15 ст.).
Падрабязнасці:
Золтан А. К предыстории русск. «государь» // Studia Slavica Academiae Scientiarum Hungaricae. XXIX. Budapest, 1983. С. 71—110.
Золтан А. К предыстории русск. государь // Из истории русской культуры. Том II. Книга 1. Киевская и Московская Русь. М.: Языки славянской культуры, 2002. С. 554—590.
Агоштон Магдолна. Великокняжеская печать 1497 г. К истории формирования русской государственной символики. М.: Древлехранилище, 2005. 464 с., ил.
Авдеев А.Г. «Государь» или «господарь»? Об одном элементе титулатуры правителей Московской Руси // Российская история. 2018. № 5. С. 9—16.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


