Артыкулы: Гемпель Рафал
Гемпель Рафал (18.10.1718, Беларусь—22.1.1758), дзеяч каталіцкай царквы. У 1732 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1745 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Варшаве (1747—48), Пултуску (1748—49), Гародні (1749—50), філасофіі ў Варшаве (1750—52), віцэ-рэгент «Калегіум нобіліум» у Варшаве (1752—54), выхавацель сыноў полацкага кашталяна Канстанціна Плятэра (1754—58). Аўтар філасофскіх твораў («Assertionesphilosophicae», Варшава, 1753), трагедый («Majestas asserta sive Darius», Варшава, 1746, «Infidelis felicitas, fidesfelix, siveClodvaldus», Варшава, 1748), панегірыкаў, прамоў («Прамова пра бібліятэку Залускіх», не выдадзена) і інш.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


