Артыкулы: генерал-маёр зямянскі

генерал-маёр зямянскі, вайсковая пасада у час паўстання 1794, вайсковы кіраўнік у кожным павеце ці ваяводстве (дзе не было падзелу на паветы). Не была вайсковым рангам. Абавязкам Г.-м.з. быў набор рэкрутаў (пешага з 5 дымоў, коннага з 50 дымоў), іх абмундзіраванне, узбраенне і абучэнне; арганізацыя міліцыі (апалчэння) грамадзян, паспалітага рушэння шляхты і камандаванне створанымі атрадамі (т.ч. выконвалі абавязкі ніжэйшых афіцэраў).

© Валерый Пазднякоў, 2005

 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.