Артыкулы: Генрых фон Гогенлоэ (Henrich von Hohenlohe)

Генрых фон Гогенлоэ (HenrichvonHohenlohe; ?—15.7.1249), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1244—49. Паходзіў з вюртэмбергскага рыцарскага роду, уладальнікаў маёнтка Гогенлох. У 1220 разам з братамі Фрыдрыхам і Андрэем уступіў у Тэўтонскі ордэн, пры гэтым іх частка родавых уладанняў стала асновай ордэнскай камандорыі Мергентайм, месцам рэзідэнцыі вялікіх і нямецкіх магістраў ордэна. У 1221 адбыў паломніцтва ў Святую Зямлю, пасля стаў камандорам Мергентайм. У 1225 суправаджаў са Святой Зямлі ў Італію жонку імператара Фрыдрыха ІІ Ізабелу. З гэтага часу і да 1232 быў у атачэнні вял. магістра Тэўтонскага ордэна Германа фон Зальца. Пасля да 1242 нямецкі магстр ордэна. У 1244 у Палесціне выбраны вял. магістрам. Быў пасрэднікам у спрэчцы рымскага папы Інакенція IV з імператарам, якога і падтрымаў. Атрымаў ад яго «залатую булу», у якой Фрыдрых ІІ пацвердзіў перадачу Прусіі Тэўтонскаму ордэну, а таксама «падараваў» ордэну Літву і Русь. Варагаваў з прускім магістарм Дзітрыхам фон Грунінгенам, які арыентаваўся на рымскага папу. У 1246 выехаў у Прусію, дзе равёў адміністрацыйную рэформу, падзяліўшы заваяваныя прускія землі на комтурствы. Камандаваў нападамі на прусаў. Заключыў выгадны для ордэна мірны дагавор з паморскім кн. Святаполкам.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.