Артыкулы: Генрых фон Дуземер (Henrich von Dusemer)
Генрых фон Дуземер (HenrichvonDusemer; ?—1353), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1345—51. Паходзіў са Швабіі. У маладым узросце ўступіў у Тэўтонскі ордэн. У 1311 удзельнічаў у нападзе на Літву, у час якой уступіў у бой з кн. Віценем. З 1329 комтур Рагнеты, у 1333 фогт Самбіі, у 1334 комтур Пакарміна, з 1335 вял. маршал і комтур Кёнігсберга. У 1339 уступіў у канфлікт з вял. магістрам ордэна. У 1345 адзінагалосна выбраны вял. магістрам Тэўтонскага ордэна дзякуючы заслугам у вайне з літвінамі. На працягу некалькіх гадоў ордэн зведваў сталыя напады літвінскіх дружын, пакуль яны не былі разбіты ў бітве на Стрэве 1348. Аднак развіць поспех крыжакам перашкодзіла эпідэмія чумы, пагэтаму яны арганізоўвалі невял. напады на прыгранічныя літ. вобласці. З 1350 крыжацкая дзяржава пачала адраджаць магутнасць, будаваліся гарады, развівалася нямецкая каланізацыя Прусіі. Аднак у 1351 Г.ф.Д. нечакана пакінуў пасаду вял. магістра, магчыма, з-за старасці і хваробы.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


