Артыкулы: Гену (Жэну, Genu) Абрагам Антоні
Гену (Жэну, Genu) Абрагам Антоні (?—каля 1746), архітэктар. Кіраваў пабудовай вежаў касцёла св. Якуба пры Віленскім кляштары дамініканцаў (1727—37). Знаходзіўся на службе ў Агінскіх, быў інспектарам іх будоўляў. Мяркуецца, што з’яўляецца аўтарам праекта Лявонпальскага палаца, сядзібы ў Гануце каля Свянцян. Узначальваў брацтва пры Віленскім касцёле св. Ігнація.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


