Артыкулы: Гербст (Herbst) Станіслаў

Гербст (Herbst) Станіслаў (12.6.1907, г. Везенберг, цяпер Ракверэ, Эстонія—24.6.1973), польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1946), праф. звычайны (1961). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1926—29). У 1935—39 працаваў у Аддзеле польскай архітэктуры і гісторыі мастацтва Варшаўскай палітэхнікі, у 1935—37 — у міністэрстве рэліг. веравызнанняў і публічнай асветы, з 1941 у бібліятэцы Варшаўскага ун-та, удзельнічаў у падпольнай барацьбе Арміі Краёвай супраць ням. фашыстаў. У 1945—46 працаваў у Дзярж. ін-це гісторыі мастацтва, у 1946—73 выкладаў у Варшаўскім ун-це, у 1953—61 кіраўнік аддзела гіст. атласа Ін-та гісторыі Польск. АН, у 1957—68 выкладаў у Ваен. паліт. акадэміі ў Варшаве, у 1968—73 навук. супрацоўнік Гіст. ін-та. У 1967—73 старшыня навук. рады Мазавецкага цэнтра навук. даследаванняў у Варшаве, у 1969—73 старшыня навук. рады Яўрэйскага гіст. ін-та ў Польшчы. Працы па ваен. гісторыі новага часу, гісторыі гарадоў (у т.л. Варшавы і Замосця), метадалогіі гісторыі, гіст. геаграфіі Польшчы і Рэчы Паспалітай.

Творы:

Kleck 1506 r. // Przegląd historyczno-wojskowy. Warszawa, 1934. T. 7;

Wojna moskiewska 1507—1508 // Księga ku czci Oskara Haleckiego. Warszawa, 1935;

Wojna inflancka 1600—1602. Warszawa, 1938;

Najazd tatarski 1512 r. // Przegląd historyczny. 1948. R. 37;

Zarys nauk pomocniczych historii. Warszawa, 1948 (з А.Гейштарам);

Miasta i mieszczaństwo Renesansu polskiego. Warszawa, 1954;

Wojna obronna 1655—1660. Warszawa, 1957;

Wojna inflancka 1603—1604 // Studia historica. Warszawa, 1958;

Historia wojskowa: treść, dzieje, metoda i metodologia. Warszawa, 1961;

Bitwa nad Wiedroszą 1500 r. // Wieki średnie. Warszawa, 1962;

Potrzeba historii czyli O polskim stylu życia. T. 1—2. Warszawa, 1978 (змешчана бібліяграфія прац Г.);

Z dziejów wojskowych powstania kościuszkowskiego 1794 roku. Warszawa, 1983.

Літаратура:

Zahorski A. Stanisław Herbst // Historycy warszawscy ostatnich dwóch stuleci. Warszawa, 1986.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.