Артыкулы: Герман фон Зальца (Hermann von Salza)

Герман фон Зальца (HermannvonSalza; ?—да 20.3.1239), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1211—39. Паходзіў з рыцарскага роду з ваколіц Лангензальца. У 1196 удзельнічаў у выправе ў Святую Зямлю. Да 1209 уступіў у Тэўтонскі ордэн. З 1211 упамінаецца як магістр нямецкага шпіталя ў Аке. Стаў фактычным стваральнікам Тэўтонскага ордэна як духоўна-рыцарскай карпарацыі і дзяржавы. Завязаў блізкія адносіны з імператарам Фрыдрыхам ІІ, які пачаў давяраць яму важныя дыпламатычныя місіі. Карыстаючыся гэтым, Герман дабіўся для ордэна шмат прывілеяў і зямель. У 1215 атрымаў вялізныя ўладанні ад караля Венгрыі Андрэя ІІ, але потым страціў іх. У 1226 атрымаў ад кн. Конрада Мазавецкага Хэлмінскую зямлю як аснову для барацьбы з прускімі плямёнамі. У 1228 першыя тэўтонскія рыцары прыбылі ў Польшчу. Практычную работу па ўладкаванні ордэна на новым месцы даверыў мясц. магістру Герману фон Бальке. Г.ф.З. дамогся прывілеяў, што ўмацавалі незалежнае становішча ордэна ў Прусіі, ад імператара Фрыдрыха ІІ (1226) і рымскага папы Грыгорыя ІХ (1230). Быў пасрэднікам у спрэчках паміж імператарам і папам.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.