Артыкулы: Германавіцкі касцёл
Германавіцкі касцёл. Пабудаваны ў стылі позняга барока ў 1787 у мяст. Германавічы ў Браслаўскім пав. (цяпер вёска ў Шаркоўшчынскім р-не). Мураваны 1-нефавы храм з 2-вежавым гал. фасадам накрыты 2-схільным дахам з франтонамі на тарцах (на гал. фасадзе атыкавы франтон з валютамі). Паўкруглая апсіда (унутры 5-гранная) ніжэйшая за асн. аб’ём. Шмат’ярусныя вежы выступаюць за межы нефа. Верхнія ярусы скразныя. Пластыка фасадаў ордэрная. Карнізы, абрамленні праёмаў, франтоны крывалінейных абрысаў. Унутры неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем. Сцены аздоблены пілястрамі, фрызам з лепкай, размалёўкай. Агароджа крывалінейных у плане хораў упрыгожана разным картушам.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


