Артыкулы: Герцык Ян

Герцык Ян (27.12.1728, г. Полацк—19.5.1777), дзеяч каталіцкай царквы. У 1744 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў у Грацы (Аўстрыя) тэалогію і матэматыку (1756—59), у Вене матыматыку (1759—60). Прафесар філасофіі ў «Калегіум нобіліум» у Варшаве (1762—63), у Нясвіжы (1763—66), Полацку (1767—69), прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Полацку (1770—73). Аўтар кн. «Палажэнні агульнай фізікі» («Assertionesexphysicagenerali», Нясвіж, 1766).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.