Артыкулы: Гётке (Götke) Конрад

Гётке (Götke) Конрад (?, Швецыя—пасля 1652), гравёр. З 1642 жыў у Вільні і, магчыма, у Любчы. Ілюстраваў кнігі Віленскай акадэмічнай друкарні і Любчанскай друкарні. У кнізе П.Ляцкага «Сем герояў Хадкевіча» (Вільня, 1642) выканаў гравіраваны тытульны ліст, герб Хадкевічаў, партрэт Я.К.Хадкевіча. У 1643 выканаў алегорыю на смерць вармінскага біскупа М.Шышкоўскага, а ў 1644 — партрэт плоцкага біскупа Карла Фердынанда Вазы ў кн. «Свяшчэнная дарога» (Вільня). Аўтар партрэтаў і гербаў старасты жамойцкага Я.А.Ляцкага (1647) і падкаморыя ваўкавыскага А.Дольскага (1648) у прысвечаных ім панегірыках. Да кніг міністра віленскага лютэранскага збору Е.Шонфлісіуса «Сад душы чалавечай» (Любча, 1648) і «Пасціла хрысціянская» (Любча, 1652) выканаў тытульныя лісты, ілюстрацыі, віньеткі, партрэт аўтара. У кнізе А.Ф.Бачкоўскага «Яснавяльможнага роду Кішкаў аздоба» (1648) змешчаны 9 партрэтаў Кішкаў аўтарства Г. Выканаў партрэты новагародскага кашталяна В.В.Копаця, прадстаўнікоў родаў Хадкевічаў і Тышкевічаў.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.