Артыкулы: гіберна

гіберна (ад лац. hibernus зімовы), падатак на ўтрыманне войска ў Рэчы Паспалітай. Бярэ пачатак з аднайменнай павіннасці зімовага ўтрымання войска і забеспячэння яго харчам, якую неслі жыхары дзярж. і царк. уладанняў (шляхецкія маёнткі былі вольнымі ад яе). У 1649—52 павіннасць заменена на штогадовы падатак (у ВКЛ — з 1676). Скасавана соймам у 1775. Памеры падатку вызначаліся соймамі ў адпаведнасці з патрэбай, у ВКЛ у 1-й пал. 18 ст. дасягала 0,5 млн. злотых. З Г. рабіліся выплаты гетманам, польным пісарам і інш. вайсковым службоўцам.

Літаратура:

Socha Z. Hiberna: Studjum z dziejów skarbowości w dawnej Polsce. Lwów, 1937.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.