Артыкулы: Гімбут

Гімбут (Кгинбут), легендарны жамойцкі князь. Паводле бел.-літ. летапісаў, быў сынам кн. Кунаса, унукам Палемона. Пасля смерці Кунаса яго сыны сталі князямі: Кернус — Завілейскай Літвы, а Г. — гарадоў Юрбарка, Кунасава і Жамойцкай зямлі. Г. княжыў доўгі час і жыў у згодзе з братам. Паводле Хронікі Быхаўца, Кернус і Г., «жадаючы айчызны сваёй размножыць», прадпрынялі сумесны паход да гарадоў Браслаў і Полацк, захапілі шматлікі палон. Падчас гэтага паходу на Жамойць напалі латгалы. Г., калі вярнуўся з паходу, прадпрыняў у адказ карную экспедыцыю на латгалаў, «і ўсіх выкараніў, высцінаў, а іншых у палон вывеў да Жамойці, і зямлю іх пустой учыніў». «Хроніка літоўская і жамойцкая» дадае, што Кернус і Г. спярша ваявалі да Берасця, а потым накіраваліся да Полацка. Г. пакінуў пасля сябе сына Мантвіла, якому адышло Жамойцкае княства.

Літаратура:

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.