Артыкулы: Глеб Дзмітрыевіч
Глеб Дзмітрыевіч (да 1360—пасля 1393), князь друцкі і бранскі. Сын кн. Дзмітрыя Альгердавіча. Атаясамліваецца з друцкім (або бранскім) князем Глебам, які на баку вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве 1380. На думку Я.Тэнгоўскага, Г.Дз. упамінаецца ў дакуменце кн. Вітаўта 1384 пад памылковыі імем Леў (названы шваграм Вітаўта, князем друцкім). Г.Дз. упамінаецца таксама ў рахункавых кнігах Ягайлы пад 1389. Каля 1393 выступіл як паручыцель за кн. Жэдзевіда. Мяркуецца, што быў жанаты з сястрой Ганны, жонкі Вітаўта, г.зн. з нейкай смаленскай князёўнай. Інфармацыя пра нашчадкаў Г.Дз. адсутнічае.
Літаратура:
Tęgowski J. PierwszepokoleniaGiedyminowiczów. Wrocław, 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


