Артыкулы: грабарства
грабарства, рамяство па правядзенні земляных работ. Рамеснікі, што займаліся Г. — грабары — вядомы з 16 ст., тэрмін «грабар» («кграбаръ») паходзіць ад сярэдневерхненямецкага grabaere праз польскае пасрэдніцтва (grabarz), упершыню ўпамінаецца ў 1552. Вылучэнню Г. як асобнага рамяства садзейнічалі складаныя гаспадарчыя і ваенныя задачы, што паўсталі ў ВКЛ у 1-й пал. 16 ст.: правядзенне валочнай памеры, пракладка каналаў, уладкаванне ставоў, гацяў і млыноў, умацаванне гарадоў і замкаў, мураванае будаўніцтва. Гарбары пры дапамозе рыдлёвак і павозак пракладалі межавыя канавы, насыпалі капцы, выкопвалі катлаваны пад мураваныя падмуркі, калодзежы, насыпалі гаці, рылі ставы, равы і каналы.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


