Артыкулы: Гралеўскі Якуб
Гралеўскі Якуб (2.7.1655, Мазовія—18.8.1702), дзеяч каталіцкай царквы. У 1672 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1684 ксёндз. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Новагародку (1680—81), Нясвіжы (1685—86), Пултуску (1686—87), Вільні (1687—88), філасофіі ў Варшаве (1689—91), рэгент дыяцэзяльнай семінарыі ў Пултуску (1691—92), прэфект школы ў Варшаве (1692—93), прафесар філасофіі ў Пінску (1693—96), прэфект школы ў Полацку (1696—97), прафесар тэалогіі ў Вільні (1696—1700) і Варшаве (1700—02). Аўтар драмы «Заключэнне міру» («Pacisfoedera», Вільня, 1688). У рукапісах засталіся яго лекцыі па філасофіі.
Літаратура:
Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


