Артыкулы: Гружэўскі Ян

Гружэўскі Ян (каля 1580, мяст. Нягневічы Новагародскага ваяв.—12.8.1646), дзеяч каталіцкай царквы. Д-р тэалогіі (1609). У 1595 уступіў у Рызе ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Рыме. Прафесар філасофіі ў Пултуску (1609—11, 1612—13), Браневе (1613—14), маральнай тэалогіі ў Нясвіжы (1611—12), схаластычнай тэалогіі ў Вільні (1615—16), рэктар Віленскай акадэміі (1618—25, 1641—43), прэпазіт дома прафесаў у Варшаве (1628—31), прапаведнік караля Жыгімонта ІІІ Вазы (1626—30), прыдворны місіянер пазнанскай ваяводзіны Апалінскай (1634—39), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1641—42), галава Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1643—46). У 1644 адчыніў у Віленскай акадэміі факультэт права. Удзельнічаў у Генеральнай кангрэгацыі ордэна езуітаў у Рыме ў 1645—46. Аўтар тэалагічнага твора «Поўная і максімальная чалавечая перамена» («Ultimaetmaximahominismutatio», т. 1—3, Вільня, 1641—44). У рукапісах засталіся яго лекцыі па філасофіі.

Літаратура:

Piechnik L. Rozkwit Akademii Wileńskiej w latach 1600—1655. Rzym, 1983.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.