Артыкулы: Грушэўскі Аляксандр Сяргеевіч
Грушэўскі Аляксандр Сяргеевіч (Грушевський Олександр Сергієвич, Грушевский Александр Сергеевич) (12.8.1877, г. Стаўрапаль—1943?) — украінскі гісторык, архівіст, этнограф, літаратуразнавец. Брат М.С.Грушэўскага. Магістр расійскай гісторыі (1904), прафесар (1918).
Скончыў гімназію ва Уладзікаўказе, Універсітэт св. Уладзіміра ў Кіеве (1899). У навуковай камандзіроўцы даследаваў дакументы ў музеях, архівах і бібліятэках Аўстрыі, Германіі, Расіі. У 1907—1908 прыват-дацэнт Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе, у 1909—1910 — Маскоўскага, у 1910—1917 — Пецярбургскага ўніверсітэтаў. З 1917 ва Украіне, кіраўнік Бібліятэчна-архіўнага аддзела пры Дэпартаменце мастацтваў Генеральнага сакратарыята асветных спраў Украінскай Цэнтральнай Рады (1917—1918), прыват-дацэнт, пасля прафесар Украінскага народнага ўніверсітэта, кіраўнік яго бібліятэчнай камісіі (1917—1918), дырэктар Педагагічнага музея Кіеўскай навучальнай акругі (1917—1918), дырэктар Пастаяннай камісіі па складанні гістарычна-геаграфічнага слоўніка украінскіх зямель (з 1919), намеснік кіраўніка Гістарычнай секцыі Усеўкраінскай АН (1921—1924), выкладаў у Кіеўскім гістарычным таварыстве (1920—1921) і Вышэйшым інстытуце асветы імя М.Драгаманава, кіраўнік Секцыі ўкраінскага права Прававога таварыства, член Археалагічнага камітэта пры Усеўкраінскай АН (з 1921), правадзейны член Навукова-даследчай кафедры гісторыі Украіны (1922—1923), кіраўнік Секцыі сацыяльна-палітычнай і эканамічнай гісторыі Навукова-даследчай кафедры гісторыі Украіны (з 1925), правадзейны член Археаграфічнай камісіі. У 1933 звольнены з пасад у АН, у 1938 арыштаваны па абвінавачванні ва ўдзеле «ўкраінскай нацыяналістычнай тэрарыстычнай арганізацыі». У 1939 засуджаны да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Іртышскім р-не Паўладарскай вобл. (Казахстан), дзе, відаць, і памёр.
Працы па гісторыі турава-пінскіх зямель 11—16 ст., гарадской праблематыкі і гістарычнай геаграфіі ВКЛ, архівістыцы.
Працы:
Грушевский Александр. Пинское Полесье. Ч. 1. Очерк истории Турово-Пинского княжества XІ—XІІІ вв. Киев, 1901. 78 с., ил.
Грушевский Александр. Пинское Полесье XІV—XVІ вв.: Ист. очерки. Туров, Городок и Пинск в составе В.К.Литовского. Пинское староство к. Боны, XІV—XVІ вв. Киев, 1903. II, II, 191, IV, 194 c.
Грушевский А.С. К характеристике взглядов «Истории Руссов» // Известия отделения русского языка и словесности. 1908. Т. XIII. Кн. 1. С. 396—427.
Грушевский А.С. Повинность городовой работы в Великом княжестве Литовском // Журнал Министерства народного просвещения. 1914. Ноябрь. С. 19—39. (Рэцэнзія: Ch.K. [Chodynicki] // Ateneum Wileńskie. 1923. Rok I. Nr. 2. S. 277—279).
Грушевский А.С. Города В. Княжества Литовского в XІV—XVІ вв.: Старина и борьба за старину. Киев, 1918. 240 c.
Грушевський Олександр. Зміни шкільної системи на Лівобережжі в XVIII в. // Україна. 1924. Кн. І—ІІ. С. 82—87.
Грушевський Олександр. Господарство київської мітрополії та манастирів у XVI в. // Україна. 1924. Кн. ІІІ. С. 14—22.
Грушевський Олександр. З промислового життя XVI—XVII вв. Ватаги Дніпрових уходів і старостинська адміністрація // Науковий Збірник за рік 1924. Т. XIX (1925). С. 70—78.
Грушевський Олександр. З міського господарства ХVІ в. Топниця, воскобійня і воскові комори // Записки історично-філологічного відділу. Кн. VI (1925). У Київі, 1925. С. 1—9.
Грушевський Ол. Луцьке міщанство в XVІ в. // Історично-географічний збірник. Том перший. У Київі, 1927. С. 1—12.
Падрабязнасці:
Життєпис проф. О.С.Грушевського // Записки історично-філологічного відділу. Кн. ІІ—ІІІ (1920—1922). Київ, 1923. С. 134.
Реєстр головніших праць проф. О.С.Грушевського // Записки історично-філологічного відділу. Кн. ІІ—ІІІ (1920—1922). Київ, 1923. С. 134—136.
Качкан В.А. З родоводу Грушевських (Олександр Грушевський — історик, етнограф, літературознавець) // Українське народознавство в іменах. Ч. 2. Київ, 1995.
Верба І.В. Родина Грушевських в українській історичній науці 1920-х рр. // Український історичний журнал. 1996. № 5. С. 131—149.
Матяш І. Особа в українській архівістиці: Біографічні нариси. Київ, 2001.
Матяш І.Б. Останній автограф Олександра Грушевського // Архіви України. 2002. № 1—3. С. 268—270.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


