Артыкулы: Грым Якуб

Грым Якуб (20.7.1709, Вармія—16.12.1790), скульптар, столяр. У 1737 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1737—41 працаваў пры адбудове калегіума і касцёла св. Ігнацыя ў Вільні, дзе выканаў алтары і амбон у тэхніцы стука. У 1743—68 кіраўнік майстэрні пры Віленскім касцёле св. Яна, будаваў там алтары, рабіў абсталяванне для астранамічнай абсерваторыі. У 1768—70 столяр і кіраўнік будоўлі касцёла ў Крожах. Пасля зноў у Вільні, працаваў у сталярных майстэрнях і папернях. Пасля 1779 выехаў у Полацк, дзе кіраваў сталярнай майстэрняй.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.