Артыкулы: Грышкевіч Войцех

Грышкевіч Войцех (24.4.1665, Жамойць—25.8.1710), дзеяч каталіцкай царквы. У 1683 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1695 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1696—97), Крожах (1698—99), філасофіі ў Нясвіжы (1699—1702), прэфект школы ў Полацку (1702—03), прафесар палемічнай тэалогіі і яўрэйскай мовы ў Вільні (1703—04), прафесар маральнай тэалогіі ў Крожах (1704—05), місіянер у Шадаве (1705—07), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школы ў Крожах (1707—10). Рабіў казанні на літоўскай мове. Аўтар драмы, пастаўленай у Вільні ў 1697.

Літаратура:

Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.