Артыкулы: гуды
гуды (літоўскае gudai), традыцыйная назва беларусаў з боку літоўцаў. У 19 ст. існавалі і інш. значэнні тэрміна: так літоўцы Прусіі называлі жмудзінаў, а таксама сваіх паўд. суседзяў — палякаў, літоўцаў, беларусаў. Слова вядома з 15 ст. Найб. пашыраны погляд, што слова «Г.» паходзіць ад стараж. назвы готаў. Мяркуецца, што балты засвоілі гэтую назву ў час прасоўвання готаў у 2—3 ст. з Павіслення ў Паўн. Прычарнамор’е, якое ішло і праз зах.-бел. землі. З цягам часу назва «Г.» была перанесена з готаў на інш. суседнія народы, нарэшце замацавалася за беларусамі. Ад этноніма «Г.» (ці ад адпаведных антрапонімаў) паходзяць назвы шматлікіх населеных пунктаў у Беларусі і Літве, якія канцэнтруюцца ў зоне стараж. балта-слав. этнічных кантактаў.
Літаратура:
Охманьский Е. Иноземные поселения в Литве XIII—XIV вв. в свете этнонимических местных названий // Балто-славянские исследования, 1980. М., 1981;
Рогалев А.Ф. Этноним гуды на географической карте: поиски ист. мотивации // Сов. этнография. 1989. № 6.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


