Артыкулы: гуменны
гуменны, гуменнік, службовец у прыватных маёнтках у 16—18 ст., які сачыў за выкананнем сялянамі павіннасцяў, вядзеннем гаспадаркі ў асобным фальварку. Тэрмін выкарыстоўваўся пераважна ў невял. фальварках, у вял. маёнтках такіх службоўцаў часцей называлі цівунамі.
Літаратура:
Доўнар А.В. Сяляне-слугі другой паловы XVI—сярэдзіны XVIII ст. Мн., 2007. С. 57.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


