Артыкулы: Гундльфінгер Ян
Гундльфінгер Ян (25.1.1703, Баварыя—пасля 1750), мастак. У 1731уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1733—38 працаваў у Вільні пры калегіуме і касцёле св. Рафала, дзе выканаў шмат абразоў для алтара, рэфлекторыя і калідораў, у 1738—39 — пры касцёле св. Казіміра, у 1740—42 — у Нясвіжы, у 1742—44 — у Пултуску, у 1744—47 — у Дынабургу, у 1747—50 — у Крожах. Пасля выйшаў з ордэна езуітаў, далейшы лёс не вядомы.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


