Артыкулы: Гурка Фёдаравіч

Гурка Фёдаравіч (каля 1360—паміж 1429 і 1433), князь. Сын Фёдара Альгердавіча, брат Рамана Фёдаравіча (родапачынальнік князёў Кобрынскіх) і Сангушкі Фёдаравіча (родапачынальнік князёў Сангушкаў). На мяжы 14 і 15 ст. ажаніўся з сястрой жонкі кн. Аляксандра Носа. У 1412—16 быў у Польшчы пры двары Ягайлы. Меў сыноў Януша (памёр каля 1476) і Аляксандра (памёр не пазней 1484). Януш у 1422 запісаўся ў Кракаўскі ун-т, быў пробашчам вялюнскім, канонікам і кусташам варшаўскім, дэканам плоцкім. Мелі маёнткі на Валыні (Лісяцічы, Красьнічын, Дуб).

Літаратура:

Tęgowski J. PierwszepokoleniaGiedyminowiczów. Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.