Артыкулы: Гярловіч Павел
Гярловіч Павел (25.1.1647, г. Вільня—8.5.1703), людвісар, слесар, сталяр, друкар. У 1680 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Служыў сакрысціянам у віленскіх касцёлах св. Ігнація (1683—84), св. Казіміра (1684—86), прэфект Віленскай друкарні езуітаў (1686—1703), якую значна пашырыў. З прыбыткаў друкарні заказаў 3 алтары для касцёла св. Яна ў тэхніцы стука. Займаўся адліўкай шрыфтоў.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


