Артыкулы: Давіл
Давіл, легендарны літоўскі князь. Упамінаецца ў маскоўскім Васкрасенскім летапісу 16 ст., згодна з якім быў сынам полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча. У 1264 запрошаны жыхарамі Вільні на княжанне і стаў першым князем у гэтым горадзе. Легенда пра Д. абгрунтоўвала правы Маскоўскай дзяржавы на землі і сталіцу ВКЛ у час вострай узброенай барацьбы паміж дзвюма дзяржавамі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


