Артыкулы: Дамбкоўскі (Dąbkowski) Пшэмыслаў Раман
Дамбкоўскі (Dąbkowski) Пшэмыслаў Раман (23.2.1877, г. Львоў—18.12.1950), польскі гісторык. Чл. Польск. АН у Кракаве, д-р габілітаваны (1906), праф. звычайны (1919). Скончыў Львоўскі ун-т, дзе пасля выкладаў, у 1919—20 у Варшаўскім ун-це, у 1920—21 у Каталіцкім ун-це ў Любліне, пасля зноў да 1941 у Львоўскім ун-це. У 1925—39 выдаваў час. «Pamiętnikhistoryczno-prawny» («Гістарычна-прававы дзённік»). Працы па гісторыі права Польшчы і ВКЛ, архівістыцы, гісторыі гаспадаркі.
Творы:
Rys urządzeń pocztowych w dawnej Polsce. Kraków, 1903;
Stanowisko cudzoziemców w prawie litewskiem w drugiej połowie XV i w XVI wieku (1447—1588). Lwów, 1912;
Dobra rodowe i nabyte w prawie litewskim od XIV do Xvi wieku. Lwów, 1916;
Pokłosie z dwudziestu lat pracy naukowej zebrane, 1897—1916. Lwów, 1917;
Urzędnicy kancelaryjni sądów ziemskich i grodzkich w dawnej Polsce. Lwów, 1918;
Bartnictwo w dawnej Polsce: Szkice gospodarczo-prawne. Lwów, 1923.
Літаратура:
Pamiętnik trzydziestolecia pracy naukowej prof. dr. Przemysława Dąbkowskiego. Lwów, 1927 (змешчана бібліяграфія прац Д.).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


