Артыкулы: данатыва купецкая
данатыва купецкая, дзяржаўны падатак у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст., якім абкладаліся гарады з магдэбургскім правам. Упершыню ўхвалены соймам у 1628 у памеры 50 тыс. злотых. У залежнасці ад прызначанай на горад сумы магістраты абкладалі купцоў падаткам у адпаведнасці з велічынёй іх маёмасці. Збор Д.к. адбываўся нерэгулярна.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


