Артыкулы: Данелайціс (Donelaitis) Крысціёнас
Данелайціс (Donelaitis) Крысціёнас (1.1.1714, в. Лаздзінеляй, Усх. Прусія—8.2.1780), літоўскі паэт, заснавальнік жанру байкі ў літоўскай літаратуры. Скончыў Каралявецкі ун-т (1740). З 1743 лютэранскі пастар у Толмінгене (Тальмінкеміс). Найб. значны твор — паэма «Поры года» (1765—75, апубл. 1818; перакладзена на многія мовы свету). У ёй шматгранна і рэалістычна паказаў працу, побыт, нар. звычаі, маляўнічую прыроду Літвы, раскрыў сац. супярэчнасці, стварыў яркія самабытныя характары. У яго байках (захавалася 6, апубл. ў 1824) крытыка чалавечых заган, пратэст супраць сац. і нац. прыгнёту.
Творы:
Raštai.
Літаратура:
Довейка К. Кристионас Донелайтис. Вильнюс, 1963;
KuzmickasV. KristijonasDonelaitis.
Цейтлин Е. Голос и эхо. Калининград, 1989;
GineitisL. KristijonasDonelaitisirjoepocha. 2 leid.
Баршчэўскі Л. Літаратура эпохі Асветніцтва. Крысціёніс Данелайціс і яго паэма «Чатыры пары года» // Роднае слова. 1996. № 9.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


