Артыкулы: Данілевіч (Данилевич) Васіль Яўхімавіч

Данілевіч (Данилевич) Васіль Яўхімавіч [28.1(9.2).1872, г. Курск—16.11.1936], украінскі гісторык, археолаг. Скончыў Кіеўскі ун-т (1895). Выкладаў у Бакінскім, потым Юр’еўскім (1897—1900) рэальных вучылішчах, Рэвельскай Александраўскай гімназіі (1900—01). З 1903 прыват-дацэнт Харкаўскага ун-та, адначасова выкладаў у гімназіях, з 1907 прыват-дацэнт Кіеўскага ун-та, выкладаў таксама на Вышэйшых жаночых курсах, з 1915 прыват дацэнт Варшаўскага ун-та, з 1916 у Растове-на-Дану, з 1918 праф. Украінскага ун-та ў Кіеве. Пасля 1920 выкладаў у вузах Кіева (Ін-це нар. адукацыі, Ін-це чырвонай прафесуры), упраўляючы Археалагічнай камісіі Укр. АН. Працаваў у археалагічных экспедыцыях на Полаччыне, Падзвінні, даследаваў стаянку каменнага веку каля в. Кісцяні Рагачоўскага р-на. У манаграфии «Нарыс гісторыі Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» («Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия», Кіеў, 1896) абгрунтаваў правамернасць назвы «Полацкая зямля», паказаў яе гіст. ролю, працэс ўваходу ў склад ВКЛ і ранні перыяд яе гісторыі ў ВКЛ. Меркаваў, што Полацк быў заваяваны літ. князем Таўцівілам да 1246. Працы па гісторыі Слабадской Украіны 17—18 ст., нумізматыцы, сфрагістыцы, этналогіі, фальклоры.

Творы:

Монетные клады Киевской губернии до первой четверти XV ст. // Тр. девятого археологического съезда в Вильне, 1893. М., 1895. Т. 1;

Пути сообщения Полоцкой земли до конца XIV столетия // Сб. учено-литературного общества при Юрьевском университете. Юрьев, 1898;

К вопросу о Параскеве Пракседис, княжне Полоцкой // Сб. Харьковского історіко-філологіческого обўества. Харьков, 1905. Т. 15.

Літаратура:

Життєпис проф. В.Е.Данилевича: (Складений ім самим) // Записки Історично-філологічного відділу Української Академії Наук. Київ, 1919. Кн. 1;

Праці В.Е.Данилевича // Там жа;

Багалій Д. Оцінка наукових праць професора В.Е.Данилевича // Там жа;

Козловская В.Я. Памяти проф. В.Е.Данилевича // Советская археология. М.; Л., 1937. № 4;

Михальченко С.И. В.Е.Данилевич // IV міжнародная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» (23—24 кастрычніка 2002 г.). Полацк, 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.