Артыкулы: Дарафеевіч Габрыель
Дарафеевіч Габрыель, людвісар 17 ст. У 1644 у Полацку па заказу браслаўскага земскага суддзі Себасцьяна Мірскага адліў для Троіцкай царквы ў Мёрах (Браслаўскі пав.) звон (вышыня 71 см) з доўгім фундацыйным надпісам на царк.-слав. мове і аўтарскім на лац. мове: «FecitmeGabrielDorofieiewiczPolotiae». Пасля звон знаходзіўся ў Мёрскім касцёле. У Пінску з папсаваных у час казацкага нападу 1648 званоў францысканскага касцёла Д. адліў вял. звон вагой 2 тыс. фунтаў з польскім надпісам-вершам.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 74—75.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


