Артыкулы: Дыгань Тамаш
Дыгань Тамаш (1588—1680), дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. З заможнай віленскай мяшчанскай сям’і. Вучыўся, відаць, у Віленскай акадэміі. У 1615 уступіў у ордэн бернардзінцаў. Быў прапаведнікам, кусташам, спавядальнікам у Вільні і Коўне. У 1653 выбраны хранолагам (храністам) Малапольска-Літоўскай правінцыі ордэна. Да смерці вёў летапіс здарэнняў у правінцыі ордэна, які складаецца з хронік асобных бернардзінскіх кляштараў, змяшчае шмат цікавых падрабязнасцей і дакументаў, што пасля загінулі. Склаў цікавую хроніку Віленскага кляштара бернардзінцаў (1668). Выдаў 3 панегірыкі.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


