Артыкулы: Дыжэўскі Стафан
Дыжэўскі Стафан (студзень 1631, Мазовія—9.11.1691), дзеяч каталіцкай царквы, драматург. У 1650 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў; ксёндз. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Чэшскай правінцыі ордэна езуітаў. Рэктар калегіумаў у Полацку ў 1677—80, у Плоцку ў 1684—88, у Пінску ў 1688—91. Аўтар некалькіх школьных драм.
Літаратура:
Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


