Артыкулы: Дэлямарс Адам
Дэлямарс Адам (9.8.1660, г. Люблін—10.4.1729), дзеяч каталіцкай царквы, мастак. У 1678 уступіў у Кракаве ў ордэн езуітаў; ксёндз. Прафесар матэматыкі ў Сандаміры ў 1691—92, прэфект будоўлі касцёла і калегіума ў Берасці ў 1692—1702 (некаторыя мастацкія працы па ўпрыгожанні касцёла выканаў сам). Каля 1694—95 у якасці тэолага Тэрэзы Слушкі, кашталянавай віленскай, суправаджаў з ёю польскую каралеўну Тэрэзу Кунегунду Сабескую, выдадзеную замуж за баварскага курфюрста, наведаў таксама Бельгію і Францыю. Прапаведнік у Яраславе ў 1702—03, Львове ў 1703—04, Берасці ў 1704—06, 1708—09, 1712—16 i 1728—29, Любліне ў 1706—07 i 1727—28, Сандаміры ў 1707—08, Кросне ў 1709—10 i 1716—19, Раве ў 1710—11, Познані ў 1711—12, Краснымставе ў 1719—27.
Літаратура:
Paszenda J. Jan Delamars — nieznany artysta małopolski na przełomie XVII i XVIII wieku // Biuletyn Historii Sztuki. 1966. № 2.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


