Артыкулы: Еўдаксія

Еўдаксія (каля 1440—да 1472), ваяводзіна малдаўская, жонка ваявода Стафана Вялікага, дачка князя Алелькі Уладзіміравіча. Шлюб адбыўся 5.6.1464, калі бацька Е. ўжо памёр. Відаць, даючы згоду на гэты шлюб, кароль польскі і вял. князь літоўскі Казімір IV імкнуўся да больш шчыльнага саюзы з Малдоўскім княствам, з якім у ВКЛ устанавіліся раўнапраўныя адносіны. Е. мела дачку Алену, якая 6.1.1483 выдадзена замуж за Івана Іванавіча, сына вял. князя маскоўскага Івана Васілевіча.

Літаратура:

Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895;

Параска П.Ф. Молдавско-литовские отношения во второй половине ХIV—ХV в. // Проблемы источниковедения истории Молдавии периода феодализма и капитализма. Кишинев, 1983;

Tęngowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.