Артыкулы: Жабка-Патаповіч (Żabko-Potopowicz) Антоній
Жабка-Патаповіч (Żabko-Potopowicz) Антоній (9.6.1895, в. Рудня каля Гомеля—26.4.1980), польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1932), праф. звычайны. Вывучаў сельскую гаспадарку ў Лейпцыгскім ун-це і Гал. школе сельскай гаспадаркі ў Варшаве, дзе з 1928 выкладаў; у 1939—65 прафесар эканамічнай палітыкі і гісторыі лясной справы. Працаваў таксама ў Ін-це эканомікі сельскай гаспадаркі і Цэнтры гісторыі навукі і тэхнікі Польскай АН. Адзін з заснавальнікаў Польскага эканам. т-ва (1945). Працы па аграрнай палітыцы і сацыяльных адносінах у сельскай гаспадарцы ў розных краінах, у т.л. ў ВКЛ, гісторыі лясной гаспадаркі.
Творы:
Praca najemna i najemnik w rolnictwie w Wielkim Księstwie Litewskiem w wieku osiemnastym na tle ewolucji stosunków w rolnictwie. Warszawa, 1929;
Dzieje piśmiennictwa leśnego w Polsce do roku 1939. Warszawa, 1960;
Zarys rozwoju wiedzy leśnej do pierwszej wojny światowej. Wrocław; Warszawa; Kraków, 1968.
Літаратура:
Zeszyty naukowe SGGW. Seria Historia.1981. Z. 17 (змешчана бібліяграфія прац Ж.).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне