Артыкулы: Жаброўскі Антоній
Жаброўскі Антоній (17.1.1711—8.9.1767), дзеяч каталіцкай царквы. У 1728 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1743—45), філасофіі ў Менску (1745-17) i Нясвіжы (1748—51), прэфект школы, бібліятэкі і друкарні ў Нясвіжы (1751—53), прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Полацку (1754—55) i Варшаве (1756—58), пракуратар Мазавецкай правінцыі ордэна езуітаў (1759—60), рэктар калегіума ў Пултуску (1760—66). Аўтар кнігі «Казанне на пахаванні Кацярыны з Грабоўскіх Завішы» («KazanienapogrzebieKatarzynyzGrabowskichZawiszyny», 1745).
Лiтаратура:
Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wielkie Księstwo Litewskie / Oprac. A.Kawecka-Gryczowa. Wrocław; Kraków, 1959. S. 26, 27, 265.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне