Артыкулы: Жамойцкае ваяводства

Жамойцкае ваяводства, адм.-тэр. адзінка ВКЛ у канцы 18 ст. Утварана замест Жамойцкага стараства (гл. Жамойць) на Гарадзенскім сойме 1793. Было падзелена на 3 зямлі (паветы): Расейнскую, Шаўліскую і Цельшэўскую. Ваявода прызначаны не быў. З-за пачатку паўстання 1794 справа пераўтварэння стараства ў ваяводства згубіла сваю актуальнасць і на практыцы не рэалізавана, аднак юрыдычна Ж.в. скасавана не было.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.