Артыкулы: Жанчынскі Габрыель

Жанчынскі Габрыель (12.8.1664, Падляшша—12.11.1737), натураліст, педагог. У 1682 уступіў у Кракаве ў ордэн езуітаў, з 1695 ксёндз. Вывучаў філасофію ў Калішы (1686—89) i тэалогію ў Кракаве (1692—96). Прафесар рыторыкі ў Торуні (1697—98), Познані (1698—1700, 1701—02, 1704—06, 1710—15), Любліне (1700—01), прафесар філасофіі ў Луцку (1702—04), прэфект школы ў Львове (1706—09), рэгент духоўнай семінарыі ў Сандаміры (1709—10, 1720—21), прафесар Свяшчэннага Пісання і духоўнік у Гданьску (1715—19, 1724—37), прафесар кананічнага права і маральнай тэалогіі ў Сандаміры (1719—20), рэктар калегіума ў Астрогу (1721—24), спавядальнік у Гданьскім калегіуме (1725—37). Для навучання рыторыкі выдаў кнігу «Gemmae antiquiorum quinquaginta et triorum poetarum» (Познань, 1700) — зборнік выпісак са стараж. паэтаў, падабраныя да пэўных шляхецкіх гербаў Рэчы Паспалітай (3-е выданне кнігі выйшла ў Познані ў 1715 пад назвай «ArmamentariumRegniPoloniaeseuGentilitianobilitatisLechicae, MagniqueDucatusLituaniaearma»). Шмат падарожнічаў па краіне. Аўтар першага вял. апісання прыроды Рэчы Паспалітай «Цікавая натуральная гісторыя Польскага каралеўства, Вялікага Княства Літоўскага і далучаных правінцый» («HistorianaturaliscuriosaRegniPoloniae, MagniDucatusLitvaniae, annexarumqueprovinciarum», Сандамір, 1721) і «Дадатак да натуральнай гісторыі Польскага каралеўства, Вялікага Княства Літоўскага і далучаных правінцый» («Auctuarium historiaenaturalisRegniPoloniae, MagniqueDucatusLithvaniae, Annexarumque Provinciarum», Гданьск, 1742), дзе даў апісанне прыроды, раслін, жывёл, птушак, насякомых, рэк, гор, мінералаў. Дзякуючы багаццю сабранага матэрыялу і яго грунтоўнаму апісанню (у т.л. каля 360 відаў жывёл) Ж. лічыцца пачынальнікам заалогіі ў Рэчы Паспалітай.

Літаратура:

Maciesza A. Gabriel Rzączyński pierwszy fizjograf polski. Sandomierz, 1921;

Fedorowicz Z. Fauna Polski w dziełach o. Gabriela Rzączyńskiego T.J. (1664—1737). Wrocław, 1966.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.